Беларускія феміністкі: Наш рух у крызісе, хаця праблемы жанчын па ўсім свеце аднолькавыя



Асноўныя сферы дзейнасці беларускага фемінісцкага руху ў выгнанні былі разгледжаны падчас адмысловай анлайн-сустрэчы ў рамках праекта FemMoz пад назвай «Я – феміністка з Беларусі. Што гэта значыць?».

Пры вопыт супрацы з польскімі калегамі распавяла актывістка, сузаснавальніца Фемгрупы і ФемФракцыі ў складзе Каардынацыйнай рады Юлія Міцкевіч:

– У нас як у фем групы няма такой канкрэтнай карпарацыі ў плане праектаў і сумесных праграм, але мы знаходзімся на сувязі ў абмеркаванні нейкіх пытанняў не толькі з польскімі феміністкамі, але і з многімі іншымі: у Літве, Латвіі, Германіі. Будзь то Польшча, Аргенціна, Бразілія – адны і тыя ж праблемы, з якімі мы працуем.

Па словах беларускіх феміністак – удзельніц анлайн-сустрэчы, актуальнымі праблемамі для беларускіх жанчын у выгнанні застаюцца праблемы хатняга гвалту, няроўны заробак мужчын і жанчын, дыскрымінацыя ў штодзённым жыцці.

Беларускае Радыё Рацыя