Кнігу Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову
Кнігу актывіста анархічнага руху і палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову.
Пра пераклад кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» на ўкраінскую мову распавёў у інтэрв’ю @byplradio беларускі дабраахвотнік Яўген Жураўскі. Яўген паведаміў, што будзе шукаць спосабы распаўсюджваць гэты пераклад, бо кніга магла б дапамагчы частцы ўкраінскага грамадства зразумець тое, што адбываецца ў Беларусі.
Кнігу Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выпусціла выдавецтва «Радыкальная тэорыя і практыка» ў 2013 годзе.
Ігар Аліневіч упершыню быў асуджаны ў 2010 годзе, пасля чаго напісаў дзённік, які быў выдадзены на рускай мове і перакладзены на беларускую і іншыя еўрапейскія мовы.
У кнігу, акрамя турэмнага дзённіка, увайшлі і артыкулы Аліневіча, у якіх ён разважае пра становішча ў Беларусі, сістэму правасуддзя, палітвязняў і анархічны рух.
У 2022 годзе Ігара Аліневіча асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.