Украіна адзначае 10-годдзе Рэвалюцыі Годнасці
21 лістапада Украіна адзначае 10-годдзе Рэвалюцыі Годнасці. Дзяржаўнае свята было прызначанае ў гонар пачатку дзвюх украінскіх рэвалюцый — 2004-га і Еўрамайдана 2013 года.
„10 гадоў таму мы пачалі новую старонку барацьбы. 10 гадоў таму ўкраінцы правялі свой першы контрнаступ. Супраць беззаконня, спробы пазбавіць нас еўрапейскай будучыні. Супраць нашай няволі.
10 гадоў таму людзі аб’ядналіся не толькі супраць чагосьці, але і перш за ўсё за сябе. Кожны за кожнага. Усе тыя, хто пасля сілавога свавольства адчуў: гэта б’юць і мяне, гэта балюча і мне, гэта ўдары па справядлівасці і праўдзе, свабодзе, па нашым агульным заўтра. Якім яно будзе, калі мы прамаўчым, праглынем, будзем баяцца, а не змагацца?” — заявіў у сваім сённяшнім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Рэвалюцыю Годнасці ён назваў першай перамогай у цяперашняй вайне: У гэты дзень у Кіеў прыбыла прэзідэнтка Малдовы Мая Санду. Уладзімір і Алена Зяленскія разам з ёй паставілі знічы каля крыжа на алеі Герояў Нябеснай Сотні.
Таксама ў Кіеў сёння прыбылі прэзідэнт Еўрасавета Шарль Мішэль і міністр абароны Германіі Борыс Пісторыўс. Адным з першых герояў Нябеснай Сотні быў беларус Міхаіл Жызнеўскі, якому пасмяротна далі званне Героя Украіны. Да нядаўняга часу ў Кіеве стаяў помнік беларусу.