Лукашэнка сёння прыняў з дакладам кіраўніка сваёй адміністрацыі Ігара Сяргеенку



Як паведамілі ў прэс-службе Адміністрацыі, абмяркоўваліся пытанні арганізацыйнага характару, у прыватнасці, размова ішла аб арганізацыі Адзінага дня галасавання, фарміраванні складу Усебеларускага народнага сходу.

Раней гэтыя ж пытанні Лукашэнка абмяркоўваў са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.
Акрамя таго, сёння размова ішла аб графіку Лукашэнкі і падрыхтоўцы да перыяду навагодніх і калядных свят.
Пасля даклада Сяргеенка паведаміў, што таксама ішла размова аб рабоце з рэзервам кадраў, перспектыўных напрамках работы з моладдзю, у тым ліку выдзяленне найбольш здольных і таленавітых для работы ў дзяржапараце.

Ён таксама пацвердзіў, што плануецца некалькі маштабных нарад па розных напрамках сацыяльна-эканамічнай палітыцы, падвядзенне вынікаў работы эканомікі за год.