У Беластоку прайшоў Форум сацыяльных ініцыятыў горада
Сацыяльныя і грамадскія арганізацыі ў Беластоку правялі Форум сацыяльных ініцыятыў горада. Галоўная тэма сходу – выкарыстанне еўрапейскіх каштоўнасцяў у штодзённых практыках.
На Форум прыбылі і прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку. Сярод іх – прадстаўнік аб’яднання Litterra, спадар Алесь:
-Хочам інтэгравацца ў гэтую супольнасць грамадскіх арганізацый Беластока, каб даведацца, якія магчымасці ёсць, куды далей ісці. Хацелася б бліжэй пазнаёміцца, каб ведаць з кім можна будзе супрацоўнічаць, ажыццяўляць супольныя праекты. Нашая мэта – гэта развіццё, інтэграцыя ў беларускую дыяспару польскага грамадства, таксама адукацыйныя праекты, накіраваныя на гісторыю, культуру колішняй Рэчы Паспалітай Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
Усе ўдзельнікі Форуму сацыяльных ініцыятыў горада Беластока атрымалі ў падарунак асобнік зборніка, які складаецца з Канстытуцыі Рэспублікі Польшча, Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і Хартыі асноўных правоў. Перад прысутнымі выступілі эксперты еўрапейскай супольнасці па папулярызацыі каштоўнасцяў ЕЗ у культуры і грамадстве.
Беларускае Радыё Рацыя