Наталля Васілевіч: Затрыманне ксяндза Акалатовіча – спроба ціску на Каталіцкі Касцёл у Беларусі
Каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча, падобна, затрымалі ў Беларусі за «здраду дзяржаве». Афіцыйнай інфармацыі пра гэта пакуль няма.
Аднак факт пацвердзіла тэолаг, прадстаўніца «Хрысціянскай візіі», якая першай і размясціла інфармацыю пра затрыманне, Наталля Васілевіч:
-Мы дакладна не можам нічога сказаць па гэтай справе, таму што ніякай афіцыйнай інфармацыі не было. Атрымлівалі мы інфармацыю ад розных крыніцаў з Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Нам стала вядома, што ў мінулую пятніцу ксёндз Генрых Акалатовіч быў затрыманы. Артыкул, які яму выставілі, гэта здрада дзяржаве – той самы артыкул, па якім калісьці затрымлівалі іншага ксяндза Уладзіслава Лазара. І ксяндза Генрыха Акалатовіча прыкладна такім жа чынам затрымалі для аказання ціску нейкага, пэўна, на яго ці на Рымска-каталіцкую царкву, улады Польшчы.
Ксяндзу Генрыху 63 гады. Ён служыў пробашчам у Браславе, Ракаве, Нясвіжы, Бабруйску. Ужо 18 гадоў служыць у валожынскім касцёле. Генрых Акалатовіч быў першым ксяндзом, які наведаў Катынь.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Catholic.by