Працягваецца ціск на Міколу Статкевіча
13 гадоў таму
Працягваецца ціск на палітзняволенага Міколу Статкевіча, які знаходзіцца за кратамі ў Глыбокім.
Сваякі Мікалая праз „другія рукі” атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятара, піша Радыё Свабода.
„Яго пазбавілі права на тэлефанаванні, пазбавілі адзінай на год перадачы і спаткання. Сядзіць у адзіночнай камеры ПКТ, якую рэгулярна чаргуюць з ШІЗА”, — паведаміла крыніца, спаслаўшыся на чалавека, які адбывае пакаранне ў іншай калоніі, але нядаўна атрымаў звесткі пра глыбоцкую вязніцу.
Беларускае Радыё Рацыя