БАЖ заявіла, што ў яе збіраюцца адабраць дамен
13 гадоў таму
Беларуская асацыяцыя журналістаў вырашыла змяніць даменнае імя свайго сайта. На працягу многіх гадоў ён размяшчаўся ў беларускай зоне by.
У БАЖ заявілі, што асацыяцыя сутыкнулася з пагрозай таго, што ўлады адбяруць даменнае імя baj.by. Адзначаецца, што актыўныя дзеянні ў гэтым напрамку пачаліся пасля публікацыі пазіцыі па правядзенні Форума па кіраванні інтэрнэтам.
У выніку ў БАЖ прынялі рашэнне перанесці сайт на адрас baj.media, адпаведна змяняюцца і электронныя паштовыя адрасы асацыяцыі.
Беларускае Радыё Рацыя