У Беларусі прышчапілі ад грыпу 40% насельніцтва



У Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі паведамілі, што сёлетні план па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу дасягнуты. Медыкі ўжо прышчапілі 40% насельніцтва краіны. З большага лічба складаецца з вакцынацыі мэтавых груп і працаўнікоў бюджетнай сферы: ахова здароўя, адукацыя, культура, сілавыя органы.

Па словах лекаркі, самі па сабе грамадзяне не надта актыўныя:

-Людзі, якія сумняюцца ў неабходнасці вакцынацыі ад грыпу ці адмаўляюцца ад яе, яны проста не разумеюць адрозненняў звычайнага ВРЗ ад грыпу. Бо грып – гэта інфекцыя, якая вельмі складана працякае, і яна патрабуе нагляду і вельмі агрэсіўнага лячэння.  

Кампанія па імунізацыі супраць грыпу яшчэ будзе трываць да 1-га снежня. Паводле прагнозаў медыкаў, уздым грыпу ў краіне чакаецца на другую палову студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя