У Гародні з’явіўся помнік АМАПу
13 гадоў таму
З нагоды 35-й гадавіны з дня ўтварэння атрада міліцыі асаблівага прызначэння ў Гародні сёння, 21 лістапада, адбылося адкрыццё помніка АМАПу, паведамляе „Гродзенская праўда”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі памочнік Лукашэнкі – інспектар па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў, першы намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Валеваты, міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў і іншыя.
Падчас мерапрыемства супрацоўнікам АМАП УУС Гарадзенскага аблвыканкама былі ўручаныя ўзнагароды, а мясцовы атрад атрымаў харугву – рэлігійны сцяг з вобразам Аляксандра Неўскага.
Фота: grodnonews.by