На траціну менш боезапасаў для Украіны. Дрэнныя навіны для Кіева перад зімой
Вайна ва Украіне. Найгоршы сцэнар для Кіева спраўджваецца. З моманту пачатку вайны ў Ізраілі пастаўкі амерыканскіх боезапасаў Украіне скараціліся на 30%. Прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел лічыць, што ў цяперашняй сітуацыі, калі Расея атрымлівае тэхніку ад саюзнікаў з Паўночнай Карэі і Ірана, Украіне можа быць цяжка перажыць зіму.
Афіцыйныя асобы ЗША неаднаразова падкрэслівалі, што ўспышка канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем не паўплывае на якасць і колькасць паставак зброі ва Украіну. Рэчаіснасць хутка паказала наколькі гэтыя словы сапраўдныя. З 7 кастрычніка ЗША скарацілі пастаўкі Кіеву неабходных боепрыпасаў «больш чым на 30 адсоткаў» – паведамляе ABC News.
Падчас сустрэчы з камандаваннем узброеных сіл Чэхіі прэзідэнт Пётр Павел заявіў, што пастаўкі заходніх узбраенняў ва Украіну не толькі не дасягнулі належнага ўзроўню, але і запавольваюцца.
«Гэта не найлепшая адпраўная кропка, каб перажыць цяжкую зіму і дамагчыся поспеху супраць праціўніка, які выкарыстаў увесь свой час, зрабіў высновы, павялічыў ваенную вытворчасць, інтэнсіфікаваў планы ваеннай вытворчасці і сёння здольны даставіць столькі ж або больш тэхнікі і боепрыпасаў фронту ва Ўкраіне, чым мы можам перадаць з Захаду», – сказаў у сваім выступе Павал.
Прэзідэнт Чэхіі падкрэсліў, што хоць контрнаступленне ішло не па плане, украінцы не атрымалі ад заходніх партнёраў належнай колькасці ўзбраення. Гэтая падтрымка ў цяперашні час змяншаецца, што можа прывесці да неабходнасці завяршыць канфлікт пагадненнем – зыходзячы з цяперашняга стану поля бою і таму нявыгадным для Кіева.