Ізраіль і ХАМАС дамовіліся пра перамір’е
12 гадоў таму
Узамен вызваляць палестынскіх зняволеных і ізраільскіх закладнікаў.
Баявыя дзеянні спыняцца на 4 дні, падчас якіх Ізраіль патрабуе вызваліць не менш за 30 выкрадзеных тэрарыстамі дзяцей і 20 жанчын. Перамір’е можа быць падоўжана – на 1 дзень за кожныя 10 дадаткова вызваленых. З свайго боку Ізраіль пагадзіўся адпусціць палестынцаў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах – таксама жанчын і непаўналетніх. У заяве ХАМАС сказана, што яны чакаюць вызвалення каля 150 чалавек.
Гэта пакуль найбольшы дыпламатычны прарыў у гэтым канфлікце. Перамовы праходзілі ў Катары пры пасярэдніцтве ЗША некалькі тыдняў.