Павел Латушка: Лукашэнка і выбары – несумяшчальныя паняткі



„25 лютага 2024 года ніякіх выбараў у Беларусі не будзе. Ні парламенцкіх выбараў, ні выбараў у мясцовыя саветы. У Беларусі адсутнічае законная ўлада, якая мае паўнамоцтвы прызначаць якія-небудзь выбары або іншыя электаральныя кампаніі”, – сказаў у сваім відэазвароце прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету – Павел Латушка:

– З 2020 года ў Беларусі адсутнічае законная ўлада, якая мае паўнамоцтвы прызначаць якія-небудзь выбары ці іншыя электаральныя кампаніі. Нічога з таго, што пералічыў спадар Карпенка, ніякага дачынення да выбараў не мае і мець не будзе. Ні гэтай імітацыі, ні яе вынікаў таксама не будзе. Напрыклад, Эстонія ўжо заявіла пра гэта загадзя. І самы беларусы ў гэтай імітацыі таксама не будуць прымаць удзел.

„І назавём рэчы сваімі імёнамі. Гэта не выбары, а імітацыя і злачынства. Гэта не дэпутаты, а нелегітымныя самазванцы”.

Рэжым Лукашэнкі і выбары – гэта ў прынцыпе несумяшчальныя паняткі. На шчасце, першае далёка не вечнае і больш за тое – далёка не так устойліва”, – адзначае Павел Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя