Затрымалі на мяжы з Расеяй і асудзілі на паўтара года зняволення
13 гадоў таму
Мужчыну асудзілі на паўтара года зняволення за каментар.
Стала вядома, што 12 верасня 2023 году на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 28-гадовага Руслана Казакевіча.
Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Руслана судзілі за каментар у тэлеграм-канале, які нібыта схіляў удзельнічаць у Маршах.
Вядома, што мужчына быў затрыманы на мяжы з Расеяй: час і абставіны невядомыя. Да затрымання ён працаваў тэхнікам-механікам.
вясна