Анастасія Лузгіна: Беларусь амаль страціла шанцы дагнаць Польшчу ў сферы ўстойлівых фінансаў



Незалежны аналітычны цэнтр BEROC зладзіў анлайн-cемінар пад назвай «Развіццё ўстойлівых фінансаў: Беларусь vs Польшча».

Анастасія Лузгіна. Фота: Белсат

Вядоўца сустрэчы, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Анастасія Лузгіна параўнала станаўленне ўстойлівых фінансаў у Беларусі і Польшчы:

– Нягледзячы на тое, што Польшча не з’яўляецца сусветным лідэрам у галіне ўстойлівага фінансавання, у прыватнасці, зялёнага фінансавання, тым не менш, вядома, рынак у Польшчы развіты нашмат лепш. І ў плане таго, што існуюць розныя праграмы з боку саміх банкаў Польшчы. Польшча знаходзіцца ў Еўразвязе, яна ўдзельнічае вось у гэтым руху Еўразвяза па фармаванні ўстойлівай эканомікі, рухаецца ў гэтым кірунку. Беларусь, на жаль, зараз адрэзана ад магчымасці працаваць з еўрапейскімі партнёрамі. Гэты разрыў не скарачаецца, толькі павялічваецца.

Адпаведна на семінары была прадстаўлена характарыстыка асноўных катэгорый устойлівых фінансаў і трэндаў іх развіцця, а таксама прадстаўлены рэкамендацыі па станаўленні сферы ўстойлівых фінансаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя