У Магілёве за відэа ў TikTok аўтамеханіка асудзілі да двух гадоў калоніі
13 гадоў таму
Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лістапада асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі 48-гадовага аўтамеханіка Дзмітрыя Пашына, піша MAYDAY TEAM.
Суддзя Наталля Панасенка прызнала яго вінаватым у „абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Прычынай пераследу стаў відэаролік у TikTok у сакавіку 2023 года ў падтрымку Украіны, у якім у рэзкай форме таксама быў раскрытыкаваны Лукашэнка.
Падтрымаць вязня: турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзмітрый Генадзевіч Пашын.