Беларускі метал-гурт Gods Tower выступіць у Варшаве 24-га лістапада
12 гадоў таму
“Гэтай імпрэзай мы працягваем папярэднюю частку свайго падарожжа”, – зазначыў лідар гурта Лэслі Найф.
– Гэта насамрэч другая частка туру, які пачаўся ў гэтым годзе. Ён пачынаўся як тур па сталіцах Балтыі. Былі канцэрты ў Вільні, Рызе і Таліне. Гэта былі канцэрты якія насамрэч планаваліся яшчэ ў дакавідную эпоху. Усё гэта прысвячалася 30-годдзю нашага гурта.
Імпрэза адбудзецца ў клубе “Scena Chmielna”.
Спецыяльны госць падзеі – гурт “Relikt”.
Пачатак канцэрту ў 20:00, дзверы адчыняцца на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр мерапрыемства.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя