Міністр абароны РФ прыбыў у Беларусь



Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу прыбыў сёння, 22 лістапада, у Беларусь. Самалёт спецпрызначэння-пункт кіравання Ту-214ПУ-СБУС ВКС РФ з рэгістрацыйным нумарам RA-64529 прызямліўся на аэрадроме „Мачулішчы” ў 15:35, паведамляе тэлеграм канал MotolkoHelp.

Фота: РИА Новости.

Шайгу прыбыў у Менск для ўдзелу ў саміце АДКБ.

Таксама ў Беларусь ужо прыбылі прадстаўнікі Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана, а Арменія, як паведамлялася, адмовілася ад удзелу.

Саміт АДКБ пройдзе ў Мінску ў чацвер. У ім чакаецца ўдзел Уладзіміра Пуціна.