Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек
13 гадоў таму
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек.
Гэта — Андрэй Міндубаеў, Алег Волкаў, Вадзім Барысаў, Алег Сіліч, Герман Лебядзеў, Яўген Гоманаў, Канстанцін Саламіюк, Аляксандр Брэзін, Валерый Яроцкі, Сцяпан Задойка, Анатоль Зелепуга, Вольга Казлоўская і Ірына Сапрыгіна. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Новыя палітвязні ў сваёй бальшыні асуджаны ці змешчаны пад варту за „паклёп” ці „абразу” Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя