У Астраўцы стварылі петыцыю супраць назваў новых вуліц, прапанаваных уладамі



Раённыя ўлады ў Астраўцы вырашылі даць назвы праектаваным вуліцам і праездам у раёнах сядзібнай і шматкватэрнай забудовы ў цэнтры Астраўца.

Гараджан заклікалі выказацца з гэтай нагоды, тыя  стварылі петыцыю супраць прапанаваных назваў, заўважыла выданне Hrodna life. 

Прапанаваныя райвыканкамам назвы — вуліцы Народная, Жураўліная, Добрая, Сямейная, Салаўіная, Ясная, Дружбы, Мірная, 9 мая, 17 верасня і Мінская. „Прапанаваныя да прысваення назвы настолькі абстрактныя, што не нясуць у сабе аніякага сэнсу. У гэты час неўшанаванымі застаюцца імёны выдатных беларусаў, жыхароў Астравеччыны, чыя дзейнасць на карысць грамадства мусіць быць прыкладам для ўсіх”, — пішуць стваральнікі петыцыі.

На момант публікацыі матэрыялу петыцыю падпісаў 41 чалавек. Подпісы збіраюць да 23 лістапада. Пасля яе накіруюць у Астравецкі райвыканкам.