Для перадачы палітвязням і іх семʼям у фонды накіравалі 47% сродкаў, сабраных на марафоне салідарнасці
13 гадоў таму
Для перадачы беларускім палітвязням і іх семʼям на 21 лістапада ў фонды і арганізацыі накіравана 262 400 еўра, або 47% сродкаў, сабраных на ліпеньскім марафоне салідарнасці „Нам не ўсё роўна!”.
На марафоне сабралі 574 617 еўра. 21 лістапада АПК паведаміў аб пачатку аўдыту фондаў, якія займаюцца размеркаваннем сабраных на марафоне сродкаў. Гэтую працэдуру, праведзеную прадстаўніком наглядальнай рады марафону, ужо паспяхова прайшоў фонд „Краіна для жыцця”.
У згаданую назіральную раду, паводле інфармацыі АПК, уваходзяць ініцыятар марафону, прадстаўніца Кабінета ў сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, а таксама прадстаўнікі васьмі беларускіх незалежных медыя.