З’явіўся сайт, прысвечаны беларускай народнай вышыўцы



Праект „Сучасная вечнасць. Вышыўка і людзі, якія яе ствараюць” аб’ядноўвае аматараў вышыўкі і гісторыі беларускага строю з розных куткоў свету.

На сайце праекта viecnasc.art збіраюць базу майстрых, якія працуюць з беларускім нацыянальным касцюмам. Сайт  стварыла Аляксандра Куркова, заснавальніца ювелірнага брэнду Belaruskicry, які стаў вядомы дзякуючы кулонам з абрысамі Беларусі.