„Historias Desobedientes” у Беластоку: Нават калі сведчыш супраць бацькі, трэба казаць праўду пра рэпрэсіі



У Музеі Памяці Сібіры адбылася сустрэча „Злачынствы (не)раскрытыя. Аргенціна і Расея”.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-11-23_volha_siamashka_historja_kalinec_foty-8-1024x771.jpg

З Аргенціны ў Беласток прыехалі тры сябры грамадскага руху „Historias Desobedientes” („Непаслухмяныя гісторыі”), якія патрабуюць адказнасці за злачынствы дыктатуры, нават калі гэта азначае сведчанне супраць сваіх блізкіх. Кажа Аналія Калінец:

– Наша арганізацыя „Непаслухмяная гісторыя” ў 2018 годзе выйшла на вуліцу ў Дзень нацыянальнай памяці, у гадавіну ваеннага перавароту. На нашых транспарантах было напісана „Мы сваякі выканаўцаў генацыду”. Людзі кідалі на нас здзіўленыя позіркі, некаторыя расплакаліся, але значна больш апладзіравалі, бо група сваякоў злачынцаў упершыню заняла такую публічную пазіцыю.

Бацька Аналіі Калінец – афіцэра ваеннай хунты, сумнавядомы як „Доктар К” быў пажыццёва асуджаны за ўдзел у катаваннях і забойствах праціўнікаў дыктатуры, якая кіравала ў Аргенціне ў 1976-1983 гадах. Адпаведна ў рамках сустрэчы дырэктар музея, прафесар Войцех Слешыньскі прачытаў лекцыю пра тое, да чаго прывялі не расследаваныя злачынствы таталітарызму ў сённяшняй Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя