„Дай Дарогу!” едзе ў Грузію



Галоўны панк-рок гурт Беларусі „ДАЙ ДАРОГУ!” упершыню выступіць у Грузіі 24 і 25 лістапада з акустычным канцэртам.

Пра асаблівасці туру па гарадах Грузіі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Першы выступ будзе ў прасторы Backdoor у Батумі 24 лістапада. 25 лістапада, у сталіцы Грузіі Тбілісі, канцэрт адбудзецца ў беларускай прасторы 53.27. Чакаецца, што на гэты канцэрт прыйдзе вялікая колькасць беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму.

Беларускае Радыё Рацыя