Беларускі мастак Яраслаў Кірвель адкрыў выставу у Варшаве



Kirvelizm. Такую назву ноcіць выстава маладога беларускага мастака Яраслава Кірвеля, якая адкрылася ў варшаўскай Акадэміі мастацтваў. Што ўяўляе сабой стыль? Выявы якіх беларусаў трапілі ў экспазіцыю? Якое дачыненне да выставы мае нашае радыё?

На гэтыя і іншыя пытанні сённяшні Госць Рацыі Яраслаў Кірвель распавёў нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай.

РР: Што для цябе ёсць Kirvelizm?

– Kirvelizm гэта калі ты малюеш тое, што цябе цікава. Kirvelizm гэта тое, калі ты не абмежаваны выбарам сродкаў самавыражэння. Kirvelizm гэта калі ты не баішся быць смешным. Kirvelizm гэта калі ты малюеш як рука павядзе, а не як у падручніку напісана. Kirvelizm гэта яркасць фарбаў і формаў, гэта кантраст рэчаіснага і намаляванага. Kirvelizm гэта не зусім рэальнасць. Kirvelizm гэта мае аблокі, з якіх я гляджу на гэты сусвет. А вокны ў Kirvelizm гэта карціны якія я намаляваў, якія вы можаце паглядзець на маёй выставе.

РР: На выставе цяпер прадстаўленыя адметныя беларусы, годныя беларусы. Ці можна адзначыць творы, якія для цябе было рабіць складаней за ўсё?

– Не тое каб складана. Адныя з самых цікавых карцін якія былі намаляваныя з тых партрэтаў гэта напрыклад партрэт Святланы Ціханоўскай які рабіўся падчас прэс-канферэнцыі і быў зроблены вельмі хутка. Я даўжэй рыхтаваў працоўнае месца чым менавіта маляваў. Бо гэта было падчас прэс-канферэнцыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінету. Ціханоўская ўвайшла, і я адразу пачаў яе маляваць. І яна задала пытанне, «што вы там малюеце?». Я ўпэўнена адказаў «Вас». Гэта было зроблена вельмі хутка, і яна гэтага не чакала. Ёсць партрэты таксама з падкасту «калякі-малякі» з трох выпускаў, ёсць плакат Вольскага, і плакат Алеся Дзянісава. Некаторыя з гэтых партрэтаў можна пабачыць на маім ютууб-канале. Як маляваў Алеся Дзянісава, які будзе граць на маёй выставе, можна будзе пабачыць у хуткай будучыне таксама на маім ютую-канале.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Выстава Яраслава Кірвеля “Kirvelizm” працягнецца ў Варшаве да 15-га снежня.’

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя