Украінскі артыст Romario Punch выступіць у Варшаве 24-га лістапада



Украінскі артыст Romario Punch выступіць у Варшаве 24-га лістапада.

Імпрэза пройдзе пры ўдзеле беларускага сябра музыкі. Распавядае Romario Punch:

– Я запрасіў свайго знаёмага з Беларусі, вельмі добрага барабаншчыка, з якім я пазнаёміўся падчас джазавага фестывалю ў Інданэзіі, яго завуць Яўген. Прыехаць сюды і зайграць разам са мной. Мы не бачыліся ўжо больш за паўгады. Я чакаю яго, я хацеў каб ён зайграў са мной на адной сцэне. Ён прафесіянал з Беларусі, гэта вельмі клёвы чалавек.

Канцэрт артыстаў адбудзецца ў клубе Scena Chmielna. Пачатак у 19:00.

Беларускае Радыё Рацыя