У Кіеве адкрылася выстава пра беларускіх добраахвотнікаў «З Україною в серці»
22-га лістапада ў Інстытуце міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі адбылося адкрыццё перасоўнай выставы «З Україною в серці».
Пра падрабязнасці распавёў суарганізатар выставы, кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– У асноўным былі студэнты інстытута міжнародных адносінаў. Выступіла жонка загінулага беларуса, з вітальным словам выступіў дырэктар інстытута, які акцэнтаваў увагу менавіта на беларускіх героях. Яны маглі не прымаць удзел у гэтай вайна, але ахвяравалі самае дарагое – сваё жыццё для таго, каб Украіна засталася незалежнай і свабоднай. То бок яны аддалі сваё жыццё за будучыню ў першую чаргу студэнтаў.
Акрамя гэтага на адкрыцці выставы выступіў беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко. Удзельнік баявых дзеянняў адказаў на пытанні студэнтаў і журналістаў пра дапамогу беларусаў Украіне ў вайне, развязанай Расеяй. Параз тыдзень выстава будзе паказана ў Чарнігаве.
Фота з архіву Аляксея Францкевіч:
Беларускае Радыё Рацыя