Вадзім Мажэйка: Не трэба баяцца абрэвіятуры КДБ



Некалькі дзён таму на сустрэчы „Бяспечная Беларусь. Формы і метады абароны грамадства” праз Zoom з’явіўся прадстаўнік КДБ. Адразу ў розных арганізацыях і праз незалежныя СМІ пачаўся пошук „агентаў КДБ”.

Палітолаг Вадзім Мажэйка лічыць такія дзеянні памылковымі:

– Я вельмі скептычна стаўлюся да пошуку агентаў. Лічу, што па-першае, няма ніякіх рэальных інструментаў, каб усё гэта праверыць. Па-другое, шкоды ад такога пошуку агентаў больш, чым карысці. Агента ты не знойдзеш, а давер адзін да аднаго страціш, будзеш усяго баяцца. Лагічная выснова з дзеянняў Пазняка – гэта ні з кім не камунікаваць, ні з кім не кааперавацца, не рабіць супольных дзеянняў. Гэта акурат усё тое, чаго хоча КДБ. Таму я вельмі скептычна да такога стаўлюся.

Палітолаг упэўнены, што не трэба баяцца КДБ:

Трэба разумець, што той жа начальнік КДБ прыйшоў на гэты івент у Варшаве, ну і што. Нават калі ўявіць, што ён пабачыў імёны людзей, якія там прысутнічаюць, ну і што. Ну пабачыў і пабачыў, ну і што з гэтага. Яны пабачылі сотні тысяч людзей, якія падпісаліся за іншых кандыдатаў у 2020 годзе. У іх ёсць спісы з нумарамі пашпартоў, ну і што? Заўсёды трэба проста не баяцца гэтай абрэвіятуры КГБ, што яны нешта даведаюцца.

Палітолаг упэўнены, што з’яўленне прадстаўніка КДБ на семінары ў Варшаве звязана ў першую чаргу з залішняй даверлівасцю арганізатара сустрэчы.

Беларускае Радыё Рацыя