Лукашэнка пакрыўдзіўся на Арменію за дэмарш



Праблемныя пытанні, якія так ці іначай узнікаюць у АДКБ, як і ў любой іншай арганізацыі, трэба вырашаць за сталом перагавораў, а не рабіць дэмаршы без прычын. Пра гэта заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні сесіі Савета АДКБ, піша БЕЛТА.

“Мы таксама, не буду гэтага хаваць, абмяркоўвалі сітуацыю на Каўказе і некаторую незадаволенасць аднаго з членаў Савета калектыўнай бяспекі, — сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе сітуацыю з Арменіяй, прэм’ер-міністр якой прыняў рашэнне не прысутнічаць на саміце АДКБ у Менску. — Мы прыйшлі да адзінай высновы, што праблемныя пытанні заўсёды былі і будуць. Калі мы іх маем намер вырашаць, то іх трэба вырашаць за сталом перагавораў, не рабіць дэмаршы без прычын, без пэўных прычын”, – дадаў Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя