У Беларускай прасторы «Робім разам» адбылася сустрэча з Мацеем Радзівілам
У Беларускай прасторы «Робім разам» прайшла цікавая сустрэча з прадстаўніком княжацкага роду Радзівілаў, герба «Трубы», Мацеем Радзівілам. Філосаф і фінансіст, зараз фактычна галава роду Радзівілаў, князь Мацей распавёў шмат цікавага з гісторыі роду Радзівілаў.
Сённяшнія Радзівілы таксама шмат зрабілі для культуры Беларусі, для рэстаўрацыі Мірскага замка – адной з іх вотчын, гаворыць Мацей Радзівіл:
– Беларусь мае розныя карані. Адным з гэтых каранёў з’яўляецца Вялікае княства Літоўскае. Спадчыннікамі ВКЛ ёсць некалькі дзярджаў, але не трэба ўсе землі злучаць у адну дзяржаву. Але – што важна, беларусы, літоўцы, палякі, украінцы маюць супольныя карані і інтарэсы. І гэта частка вашай ідэнтычнасці.
Сустрэча доўжылася 3 гадзіны. Не было ніводнага з больш паўсотні прысутных, каму не спадабалася размова з князем Мацеем Радзівілам. Скончылася сустрэча агульным здымкам і падарункамі ад удзячных беларусаў. А таксама музычным нумарам – ігрой на дудзе, якую выканаў слухач з залы.
Беларускае Радыё Рацыя