BYSOL адкрыў калядны збор для дзяцей палітычных зняволеных



Беларускі фонд салідарнасці BYSOL адкрыў калядны збор для дзяцей, чые бацькі апынуліся ў турме па палітычных матывах.

Многія сем’і вымушаны сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у расстанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным. Аднак у BYSOL лічаць, што нават гэта не павінна перашкодзіць таму, каб свята адбылося.

„Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя мамы і таты падарылі сваім дзецям радасць і напамін пра сябе гэтымі днямі. Дзякуючы невялікаму цуду, які мы з вамі ў сілах ажыццявіць”, – заявілі ў фондзе.

Для атрымання дапамогі былыя палітвязні або сваякі палітвязняў да 9 снежня маюць запоўніць заяўку. На падарунак кожнаму дзіцяці прадугледжваецца 100 еўра. Заяўленая сума збору – 20 тысяч еўра.

Беларускае Радыё Рацыя