Ізраіль і ХАМАС нарэшце абвясцілі пра часовае перамір’е
Улады Ізраіля і прадстаўнікі ХАМАС дамовіліся часова спыніць агонь і абмяняць 50 закладнікаў на 150 палесцінскіх зняволеных. У палоне ў баевікоў застаюцца яшчэ каля 190 чалавек; усяго ў дзень нападу на Ізраіль загінулі не менш за 1200 чалавек, нагадвае „Медуза”.
Гэта першы крок бакоў насустрач адзін аднаму з 7 кастрычніка. Яму папярэднічалі некалькі тыдняў маштабных абстрэлаў і баёў, ахвярамі якіх, па сцвярджэнні ўладаў сектара Газа, сталі каля 13 тысяч мірных жыхароў. Канфлікт раскалоў свет на два лагеры.
Адны падтрымліваюць Ізраіль і апраўдваюць усе яго дзеянні барацьбой з тэрарыстамі ХАМАС, іншыя ўстаюць на бок палестынцаў, абвінавачваюць ізраільскую армію ў планамерным знішчэнні насельніцтва сектара і шматлікіх ваенных злачынствах, піша “Наша Ніва”.
Беларускае Радыё Рацыя