На гістфак Беластоцкага ўніверсітэта завітаў залаты прызёр Алімпійскіх гульняў
На гістарычны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта завітаў Войцех Фартуна — залаты прызёр XI зімовых Алімпійскіх гульняў па скачках з трампліна.
Падчас сустрэчы са студэнтамі Фартуна распавёў пра падрыхтоўку да Алімпіяды ў Японіі, а таксама адзначыў маладых і таленавітых спартоўцаў:
– Я лічу, што Булгар можа яшчэ сябе паказаць у гэтым годзе. Пакуль цішыня, змена ёсць, але патрэбны час. Таксама, як дзяўчыны, якія ў свеце ўжо скачуць далей за 200 метраў. У нас таксама да гэтага дойдзе, але за адзін-два сезоны. Трэба дзесяць гадоў да гэтага рыхтавацца, сто дзяўчат, каб выбраць з іх дзесяць працэнтаў да кубку свету.
Сустрэча з спартоўцам адбылася ў рамках цыклу „Гісторыя і спорт”, наступныя імпрэзы ўжо запланаваныя. Напрыклад наступным госцям гістарычнага факультэта стане бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Атланце Пётр Маркевіч.
Беларускае Радыё Рацыя