Фестываль беларускага кіно BULBAMOVIE у Варшаве
У пятніцу, 24 лістапада, у Варшаве распачнецца фестываль беларускага кіно BULBAMOVIE.
Дата: з 24 па 26 лістапада
Месца: кінатэатр «Iluzjon», Narbutta, 50a, Варшава
Вось праграма!
ПЯТНІЦА 24 лістапада
19.00 — Адкрыццё фестывалю
19.15 — «Развітанне» рэж. Якуб Станкевіч, Беларусь, 2023
20.00 — Дыскусія пра беларускую эміграцыю. Вядучая — Магдалена Уханюк.
21.00 — акустычны канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Трыпуця
СУБОТА 25 лістапада
11.00 — 13.30 АГЛЯД МАЛАДОГА БЕЛАРУСКАГА КІНО
13.30 — Прэзентацыя праекта «Маладая Еўропа» Фонду дакументальнай адукацыі і прэзентацыя Беларускай незалежнай кінаакадэміі;
15.00 — «Бухгалтары» рэж. Таццяна Ганжа, Украіна
16.30 — «Такая надзея» рэж. Павел Січак, Швейцарыя/Германія
18.00 — Сустрэча з рэжысёрам Паўлам Січкам і героем фільма Андрэем Саннікавым
19.00 — «Бусел» рэж. Януш Гаўрылюк, Польшча/Беларусь
19.20 — Сустрэча са здымачнай групай фільма «Бусел»
20.00 — «Працэсы» рэж. Андрэй Кашперскі
21.00 — Сустрэча са стваральнікамі фільма
23.00 — After Party з Андрусём Такіндангам і Сяргеем Пукстам. УВАХОД ВОЛЬНЫ!
НЯДЗЕЛЯ 26 лістапада
11.00 — 15.00 АГЛЯД МАЛАДОГА БЕЛАРУСКАГА КІНО
15.30 — «У пошуках Данілы Іванова» рэж. Кацярына Ядлавецкая, Беларусь, 2023 г.
16.30 — «Да апошняга» рэж. Анастасія Карповіч
17.05 — Сустрэча з героямі фільма і Аляксеем Дзікавіцкім, аўтарам першай кнігі на палескай гаворцы «ONDE»
18.00 — «Так шмат і так мала» рэж. Аляксандр Матафонаў
19.00 — Сустрэча са стваральнікамі і героямі фільма
20.00 — Завяршэнне фестывалю. Уручэнне ўзнагарод маладым беларускім кінематаграфістам.
Квіткі бярыце ў касе кінатэатра.
Арганізатары