Бізнэсоўцу з Круглага прысудзілі 6,5 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і нявыплату падаткаў



Суд Круглянскага раёна 23 лістапада вынес прысуд прадпрымальніку Аляксандру Каліну. Суддзя Марына Вецярэц прызнала яго вінаватым ва „ўхіленні ад выплаты падаткаў” (ч. 3 арт.243 КК) і „арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 КК) за ўдзел ў мірных шэсцях у жніўні 2020 года.

Каліну прысудзілі да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя таго, вядома, што бізнэсоўца чакае канфіскацыя некаторай маёмасці.

У жніўні 2020 году ад імя прадпрымальнікаў Аляксандр Калін з калегамі вярнулі ў райвыканкам больш за дзясятак узнагарод, грамат і падзяк, атрыманых ад чыноўнікаў. Дыпломы яны расклалі прама на ганку райвыканкама.

вясна