Міністр унутраных спраў Латвіі: Нелегальныя мігранты імкнуцца знайсці новыя шляхі
12 месяцаў таму
Міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс заявіў, што на латвійска-беларускай мяжы зніжаецца паток нелегальных мігрантаў і яны імкнуцца знайсці новыя шляхі, паведамляе lsm.lv. Ён звярнуў увагу на рост нелегальнай міграцыі каля ўсходніх межаў Літвы і Польшчы. Таксама Фінляндыя адчувае міграцыйны ціск на сваёй усходняй мяжы.
«Праца ва ўзмоцненым рэжыме [на мяжы з Беларуссю], аднак, дала пэўныя вынікі. Ёсць інфармацыя, што тыя асобы, якія спрабуюць перасекчы мяжу ў Фінляндыі, маюць беларускія візы. Гэта азначае, што яны зрабілі досыць вялікі шлях, каб дабрацца туды», – сказаў Казлоўскіс. Ён адзначыў, што цяперашняе паслабленне не азначае, што патокі нелегальных мігрантаў не могуць аднавіцца.