Сяргей Алейнік сустрэўся з Антэ Ёзічам
12 гадоў таму
24 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.
«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай сітуацыі, уключаючы ў кантэксце намаганняў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Нагадаем, што на мінулым тыдні стала вядома пра затрыманне ксяндза Генрыха Акалатовіча. На гэтым тыдні быў затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак.
Беларускае Радыё Рацыя