Затрыманні ў Лідзе
13 гадоў таму
Сілавікі „правялі зачыстку” ў лакаматыўным дэпо ў Лідзе, паведамляе t.me/Grodno_grab.
Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі 7 чалавек. Гэтых людзей абвінавачваюць у „распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Верагодна, была праверка мабільных тэлефонаў і сацсетак.
Нагадаем, затрыманні на прадпрыемствах Ліды адбываюцца ўсю восень. Затрыманы дзясяткі чалавек. Большасць штрафавалі за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, некаторых пакаралі адміністрацыйным арыштам.