Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Міхал Баброўскі
21 лістапада ў вёсцы Вулька Выганоўская, што ў гміне Орля на Бельшчыне прайшлі ўрачыстасці прымеркаваныя да святкаванняў Года Супрасльскага кодэксу.
Пры мясцовай царкве святога архангела Міхаіла ў прыхадское свята Міхайла адбылося адкрыццё скульптуры-аналоя побач з магілай маці Міхала Баброўскага.
Супрасльскі кодэкс — адзін з найбольш важных помнікаў славянскай і праваслаўнай пісьменнасці, цяпер помнік усясветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Помнік асвяціў епіскап Варсанофій. Акцыя ладзілася ў рамках святкавання Года Супрасльскага кодэксу.
У бліжэйшай перадачы «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі» – Анна Шайкоўская прыгадае постаць прафесара Віленскага ўніверсітэту, айца Міхала Баброўскага, прыблізіць гісторыю Супрасльскага кодэксу, а таксама забярэ нас у Вульку Выганоўскую.
Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі» слухайце заўтра, 26 лістапада. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя