Беларуская мова для дзяцей у Гданьску
Вывучаць разам што суботу беларускую мову запрашаюць дзяцей разам з іх бацькамі ў Гданьску. Тут рэгулярна ладзяцца курсы Мова-Нанова.
Але калі няма магчымасці прыйсці на такое мерапрыемства афлайн, то мовай можна таксама займацца самастойна дома, — распавяла арганізатарка курсаў „Мова Нанова” у Трограддзі Надзея Маляўка:
— Беларуская мова дакладна зараз папулярная сярод дзяцей. Магчыма, гэта больш сярод бацькоў, таму, што бацькі хочуць, каб дзеці вывучалі беларускую мову, памяталі і ведалі свае карані, таму вось дзяцей у нас сапраўды шмат і заўсёды няма такога, каб ніхто не прайшоў. На заняткі заўсёды запісваюцца, пытаюць, і ёсць такі, кантакт, і ёсць запыт з боку бацькоў.
Дзе можна вывучаць? Вядома ж, курсы „Мова нанова“, кожную суботу ад 14:30. Дадаткова ў Гданьску адкрылася беларуская школка, гэта такі дэбютны праект сёлета ў Гданьску, філія ад Варшаўскай школы. То бок ёсць месцы, куды можна прыводзіць дзетак і дзе яны могуць займацца.
Да сустрэчы „Мова Нанова” ў Трограддзі можа далучацца кожную суботу незалежна ад таго, ці чалавек наведваў папярэднія заняткі.
Беларускае Радыё Рацыя