Гурты Gods Tower і Relikt далі сумесныя канцэрты ў Варшаве і Уроцлаве



Беларускія гурты Gods Tower і Relikt далі сумесныя канцэрты ў Варшаве і Уроцлаве. Абодва выступы прайшлі пры поўных залях.

Распавядае барабаншчык Relikt Алесь Дземідзенка:

Класныя эмоцыі, даўно не гралі электрычных канцэртаў. Вельмі хацелі ўжо пачынаць, бо акустычныя канцэрты мы любім, але варта, каб быў баланс. Таму вельмі крута. Будзем пачынаць, стартаваць, аднаўляць сваю музычную дзейнасць. Яна будзе больш сталая, больш цікавая. Новыя песні, рыхтуем новы альбом. Усё як заўжды. Здаецца, што вернемся да гэтага.

І другая частка – тое, што з адным са сваіх любімых гуртоў і са сваімі сябрамі і знаёмымі, дарэчы, з якімі мы ўжо даволі даўно ўжо камунікуем. У нас былі і супольныя праекты.


У Варшаве канцэрт гуртоў адбыўся ў клубе Scena Chmielna.

Беларускае Радыё Рацыя выступіла інфармацыйным партнёрам імпрэзы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя