На Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве запрацуе беларускі стэнд



З 30 лістапада па 3 снежня ў Каралеўскім замку Варшавы адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы будзе створаны асобны беларускі стэнд.

ЦБС публікуе расклад творчых сустрэч і прэзентацый кніг, паведамляе reform.by.

01.12 / 14:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» з удзелам Яраслава Іванюка і Ціхана Чарнякевіча.

01.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Я працягваю»

01.12 / 17:00 Малая Заля
Выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентуюць класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Вас чакаюць кнігі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці», Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы», Адама Міцкевіча «Гражына» і Марыі Канапніцкай «Стэфэк Бурчымуха»

02.12 / 15:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі.

02.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі.

02.12 / 17:00
Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

03.12 / 15:00
Прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага па Палессі» і сустрэча аўтара з чытачамі.