У Берасці затрымалі жанчыну за „фінансаванне экстрэмістаў”



У Берасці затрымалі жанчыну за „фінансаванне экстрэмістаў”. Сілавікі сцвярджаюць, што з красавіка 2021 да снежня 2022 яна пераводзіла грошы звязаным з „незаконнай дзейнасцю” асобам.

І больш за тое — за свае грошы яна атрымала грошы ад „прадстаўнікоў замежнай дзяржавы”. На 54-гадовую берасцейку завялі крыміналку.

У кастрычніку за данаты беларускім добраахвотнікам на 6 гадоў асудзілі праграміста Леаніда Райчонка з Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя