Ганна Кандрацюк стала пераможцай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця – 2023 (абноўлена)
У Гданьску прайшла цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2023 года.
Падведзены вынікі прэстыжнай прэміі ў сферы незалежнай беларускай літаратуры. Прэмію імя Ежы Гедройця атрымала пісьменніца і журналістка з Падляшша – Ганна Кандрацюк. Яе кніга „У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы”, была прызнаная журы лепшай, з выдадзеных у 2022 годзе. Пра тое, каму яе прысвяціла, гаворыць лаўрэатка прэміі:
– Адчуваю такую спакойную радасць і хачу сказаць, што гэтую ўзнагароду ўспрымаю, як узнагароду для маіх герояў і для Белавежскай пушчы.
Сёлетняя прэмія імя Ежы Гедройця – не першая ў беларусаў з Падляшша. У 2019 годзе другое месца атрымаў – Міхал Андрасюк з кнігай „Поўня”, якую таксама, як і кнігу Ганны Кандрацюк, выдаў – тыднёвік „Ніва”. Што на думку сёлетняй лаўрэаткі не можа не абнадзейваць:
– Гэта проста доказ, што мы яшчэ не выдыхаліся, што мы маем свае ідэі, маем свае тэмы. Перш за ўсё мы людзі, якія любяць літаратуру, якія любяць мастацтва. Так што мы рэалізуем сябе так, як іншыя людзі ў кожным іншым цывілізаваным месцы. Ток, што робім гэта ва ўмовах нацыянальнай меншасці, дае для нас пазітыўны зарад, што варта захаваць сваю душу, што варта быць свайму паходжанню і мове.
Другое месца ў сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця атрымаў – Сцяпан Стурэйка за кнігу „Пасажыры карабля Тэсея”. І трэцяе месца – Сяргей Лескець за кнігу „Шэпт”.
Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця – 2023 года.
Першае месца і грашовую прэмію – атрымала Ганна Кандрацюк за кнігу „У прысценку старога леса”.
Другое месца – творчая стыпендыя на востраве Готланд – атрымаў Сцяпан Стурэйка за кнігу „Пасажыры карабля Тэсея”.
Трэцяе месца і выданне кнігі атрымаў Сяргей Лескець за кнігу „Шэпт”.
Фіналісты.
Працягваецца прэзентацыя бачання штучным інтэлектам творчасці канкурсантаў.
З прамовай выступіла старшыня Гданьскага беларускага культурнага таварыства “Хатка” – спадарыня прафесар Алена Глагоўская.
Выступіў прадстаўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў – літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч.
Слова ўзяла старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай.
Слова (па-беларуску) узяў былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
Ідзе прэзентацыя таго, як творчасць канкурсантаў выражае штучны інтэлект. У дадзеным выпадку – кнігу Ганны Кандрацюк “У прысценку старога лесу”.
З боку гаспадароў вітальнае слова ўзяў намеснік дырэктара Гданьскага музея.
Цырымонія пачалася нацыянальным спевам пад дуду.
Апошнія прыгатаванні перад пачаткам цырымоніі ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2023 года.
Праходзіць кніжны кірмаш.
* * *
У перапоўненай зале гарадской бібліятэкі Гданьска праходзіць сустрэча з сябрай журы, пісьменніцай Евай Вежнавец (Святланай Курс).
* * *
Удалося падгледзець, як працуе аргкамітэт па правядзенні цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця.
* * *
Сёння ў Гданьску адбудзецца ўручэнне беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
-
Н фота: Двор Артуса ў самым цэнтры гістарычнага Гданьска
Уручэнне прэміі – кульмінацыйны момант літаратурнага года – распачнецца а 19-й гадзіне ў славутым Двары Артуса (Dwór Artusa, Długi Targ 43-44).
Узнагарода адзначае найлепшыя дасягненні ў галіне беларускай літаратуры і сёлета будзе ўручацца ўжо дванаццаты раз.
А распачаўся вялікі беларускі літаратурны дзень у Гданьску ў бібліятэцы Гданьская філія прэзентацыяй кнігі “Алесь Бяляцкі”. Прэзентуе яе старшыня ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя, Гданьск
Фота аўтара