Івонка Сурвіла: Угодкі Слуцкага збройнага чыну як падмурак адбіцця навалы з Усходу



Задзіночанне беларусаў Вялікабрытаніі правяло міжнародную анлайн-сустрэчу для ўшанавання беларускага Дня Герояў – угодкаў Слуцкага збройнага чыну за Беларускую Народную Рэспубліку 1920 года.

Да прысутных звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла:

-Дарагія суродзічы! Беларусы ва ўсім вольным свеце дасюль кожны год адзначаюць Дзень Слуцкага збройнага чыну. І мы кожны год урачыста прыпамінаем сваіх герояў і аддаем ім павагу. Вітаю ўсіх, каму баліць сэрца па героях, якія пайшлі паміраць, каб жыла незалежная Беларуская Народная Рэспубліка! Гэдак як сёння ўкраінскія героі змагаюцца, каб выратаваць свой край ад навалы з усходу.

Да прысутных звярнуўся спецыяльны госць – беларускі баец, што ваюе за Украіну, які фактычна працягвае справу слуцкіх паўстанцаў, Аляксандр Клачко:

-Гэты дзень, гэтыя падзеі, людзей, якія ўдзельнічалі, трэба памятаць, ведаць. Хочацца, канешне, каб архівы былі адкрыты ў Беларусі, каб мы яшчэ больш даведаліся пра падзеі, пра многіх невядомых змагароў за незалежнасць, за Вольную Беларусь, за яе існаванне. Дзякуй Богу, ёсць такі падмурак, і Слуцкі збройны чын – чатка гэтага падмурка. Ён дае мне моц. Дзеля гэтага трэба працягваць змагацца. Калі мы спынімся і аддамо акупанту тэрыторыю, гэта не выхад. Барацьба наша, я бачу, будзе доўгай. Таму нам, беларусам, патрэбна моц духа, нават больш, чым украінцам.

Нагадаем, што да гадавіны Слуцкага збройнага чыну ў Беластоку, сёння, 25-га лістапада ў Хабе «Новая Зямля» пройдзе імпрэза ды гістарычны квіз з прызамі. Пачатак а 18-30. А заўтра пад патранажам Беластоцкай філіі арганізацыі РУХ і Беларускай Грэнадэрскай Харугвы пройзе адкрытая гульня ў страйкбол да гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Беларускае Радыё Рацыя