У Варшаве абмеркавалі дыскрымінацыю беларускіх грамадзян рэжымам Лукашэнкі



У Варшаве абмеркавалі дыскрымінацыю рэжымам Лукашэнкі беларускіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie PXL_20231125_1242422472-1-1024x768.jpg

У Музеі Вольнай Беларусі адбыўся закрыты круглы стол, удзел у якім прынялі палітычна-грамадскія дзеячы, як з Беларусі, так і з іншых краін.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie PXL_20231125_1224438912-1024x768.jpg

У размове з наша карэспандэнткай Марынай Савіцкая кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка зазначыў актуальнасць праблемы:

Мы ведаем з вамі пра вялікі маштаб рэпрэсій унутры нашай краіны. На жаль рэжым шукае інструменты, каб дайсці з рэпрэсіямі ў адносінах да грамадзян Беларусі, якія вымушаныя былі пакінуць тэрыторыю Беларусі. Гэта была першая спроба сістэматызацыі, збору інфармацыі пра характар гэтых рэпрэсій, накірунках гэтых рэпрэсій. Дзеля таго, каб на падставе гэтага аналізу выпрацаваць прапановы супрацьдзеянняў на ўзроўні тых краінаў, урадаў, адпаведных прававых сістэмаў, дзе знаходзяцца грамадзяне Беларусі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле.

Круглы стол адбыўся ў Музеі Вольнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя