Жыхара Бабруйска асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі



21 лістапада суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска ў закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Уладзіміра Раманоўскага, абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Андрэй Літвін.

Па прычыне закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая.

Вядома, што Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі „кармлення галубоў” 9 траўня 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.

t.me/viasna96