Акцыя салідарнасці з Мікалаем Статкевічам у Вільні



Акцыя ў падтрымку палітвязня, лідара сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Мікалая Статкевіча прайшла ў Вільні 26 лістапада. Падчас яе быў агучаны ўльтыматум уладам Беларусі з заклікам арганізацыі спаткання Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча на фоне атрыманай інфармацыі аб яго смерці ў турме. Бо пра стан здароўя палітыка няма звестак ужо 9 месяцаў.

Беларусы Вільні распавядаюць, чаму яны прыйшлі на акцыю і якія ў іх спадзяванні:

– Хочацца і з людзьмі пагаварыць, і абмяняцца якімісьці думкамі. Можа, у кагосьці ёсць нейкія думкі, каб можна было разам гэтую праблему вырашаць. Мы сапраўды хвалюемся за нашых палітвязняў, пра якіх нічога не вядома ўжо больш за дзвесце з нечым дзён. Салідарнасць патрэбная, абавязкова.

– Думаю, што ўсё ж такі рэжым штосьці хавае і спрабуе хаваць інфармацыю. Хутчэй за ўсё з ім (Мікалаем Статкевічам) штосьці здарылася. І калі гэта ўсплыве, то будзе залішні ціск на рэжым Лукашэнкі, які апошнім часам і так на яго аказваецца.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі ў глыбоцкай калоніі №13. Апошнія звесткі, якія атрымалі родныя ад яго праз старонніх людзей, гэта тое, што ён пастаянна ўтрымліваецца або ў ШІЗА, або ў адзіночнай камеры. Лекі і перадачы для яго не прымаюць, таксама няма і лістоў ад палітвязня на працягу 9 месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

***

ЗАЯВА ПРЭЗIДЫУМА ПАРТЫІ „НАРОДНАЯ ГРАМАДА”

23.11.2023

23.11.2023 незалежным медыя рэсурсам Хартыя’97 была апублікавана навіна ад імені галоўнай рэдактаркі Наталлі Радзінай з патрабаваннем да беларускіх уладаў неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча на фоне атрыманай інфармацыі аб яго смерці ў турме.

https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=pfbid0ZdenUBR1yhurX3DYDrVrM23XD7xv69A21n2G1yAUZFxm3JpPEAKM9PRJWta7wFNSl&id=100001539157474

Партыя Народная Грамада патрабуе адказных асобаў у Беларусі неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча і абвергнуць, альбо падцвердзіць інфармацыю якая тычыцца палітыка Мікалая Статкевіча.

Заклікаем беларусаў да правядзення акцый салідарнасці з палітвязнямі Беларусі каля будынкаў палітычных сілаў краіны знаходжання з мэтай перадачы закліку каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада.

Заклікаем міжнародную супольнасць выступіць з патрабаваннем неадкладна ад адказных асобаў у Беларусі арганізацыі спаткання Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча

Заклікаем СМІ адказна паставіцца да працы і дапамагчы давесці патрабаванні партыі Народная Грамада

Заклікаем праваабарончыя арганізацыі Беларусі праявіць салідарнасць, заклікаць да неабходнасці вызвалення ўсіх, хто незаконна ўтрымліваецца рэжымам і давесці рэальную сітуацыю аб пагрозе для людзей, якія знаходзяцца ў турмах.

Час ультыматумаў настаў.

Жыве Беларусь!