Да «хатняй хіміі» асудзілі жыхара Жлобіна за ўдзел у акцыі пратэсту тры гады таму



У судзе Жлобінскага раёна вынесены чарговы прысуд удзельніку масавай акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе вечарам 9 жніўня 2020 года. За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 КК) асуджаны Ілля Сілкоў. Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Ілля мае вышэйшую адукацыю, удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе «Бітва розумаў» сярод навучэнцаў прававых класаў.

Суд прызначыў Сілкову пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

вясна