Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці
12 месяцаў таму
На гарадскім пляжы Дайліды беларусы разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама партрэты беларусаў, забітых рэжымам, беларусаў, якія загінулі ў змаганні за Украіну, беларускіх палітвязняў.
Некалькі чалавек традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні знаходзяцца ў зняволенні.
Крыніца „Вясна”